Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-2026
Сёння прайшло лёсаванне адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе 2026 года. Сфармаваныя 12 групаў па 4 і 5 зборных.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/wc241213-lc7an.jpg.webp)
Uefa.com
Зборная Беларусі згуляе ў групе «С» з трыма супернікамі.
Гэта зборныя Грэцыі і Шатландыі, а таксама той, хто прайграе ў матчы 1/4 Лігі нацый паміж Партугаліяй і Даніяй.
Адборачныя матчы пройдуць увосень 2025 года.
Прамыя пуцёўкі на чэмпіянат свету атрымаюць толькі пераможцы груп, 12 камандаў, што зоймуць другія месцы, разам з чатырма камандамі з Лігі нацый разыграюць у міні-турніры чатыры дадатковыя месцы.
Чэмпіянат свету па футболе ў 2026 годзе пройдзе ўпершыню ў трох краінах: ЗША, Мексіцы і Канадзе.
Каментары