Грамадства77

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала

Аляксандр Лукашук адзначыў учора 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амерыканскага замежнага вяшчання такое больш нікому не ўдалося.

Перад тым як пачаць працу на Радыё Свабода, Лукашук быў сярод стваральнікаў «Мартыралогу Беларусі», працаваў у газеце «Звязда», галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларусь». У інтэрв'ю Свабодзе ён расказвае пра сваю працу, жыццё і найноўшую гісторыю Беларусі. Ніжэй прыводзяцца некаторыя скарочаныя цытаты.

Пра параўнанне сваёй доўгатрываласці з Лукашэнкам

«Маёй марай было сказаць, што Лукашэнка сыдзе, а я застануся. Але не ўдалося.

У 1995 годзе над Беларуссю збілі паветраны шар з амерыканцамі. Замежныя журналісты патэлефанавалі мне, бо я размаўляў па-англійску і на той час ужо меў шмат публікацый у замежнай прэсе. І мадэратар кажа: «На сувязі з намі Аляксандар Лукашэнка».

Так адбывалася кожны раз. Аднойчы гэта нават пачула мая мама, патэлефанавала мне і ледзь не плакала.

Я прызвычаіўся і казаў, што насамрэч ёсць чатыры мужы ісціны — Марк, Мацвей, Ян і Лука. Ну што вы хочаце?»

Пра самы важны тэкст за гады сваёй працы

«Я лічу гэта важным для ўсёй гісторыі Беларусі. Не сам тэкст, а нагоду.

Часта задаецца пытанне: калі ў Беларусі ўсё пайшло не так? Быў жа такі выдатны пачатак: незалежнасць, бел-чырвона-белы сцяг… Адны кажуць пра 1995, іншыя пра 1996 год. Кажуць пра выбары прэзідэнта.

Але ў мяне іншая дата таго, калі ўсё гэта стала непазбежным — 3 лютага 1993 году. На наступны дзень я напісаў тэкст «Рэабілітацыя катаў»:

«3 лютага 1993 года Вярхоўны Савет аднавіў у правах Камуністычную партыю. Мы зноў засталіся з нашымі мёртвымі сам-насам. Як цяпер ісці ў Курапаты? Што казаць нашым дзядам, якія ляжаць пад соснамі?»

Я памятаю, як мяне ўразіла, што 188 дэпутатаў вярнулі ўсё назад. Усё сышло з рук, усё аказалася беспакараным. Рэабілітацыя катаў была патрэбная, бо каты сталі запатрабаванымі.

Я скончыў той тэкст фразай:

«Нашы мёртвыя цяпер могуць пакінуць нас, бо мы не абаранілі іх ад пасмяротнае знявагі. І тады гэта знак непапраўнае бяды. Бо так, без памяці, без аховы продкаў загінем, сыдзем у нябыт з карты Еўропы, і толькі кампартыйныя пацукі будуць лётаць ненажэрнымі зграямі па чарнобыльскіх абшарах таго, што некалі звалася Беларуссю».

Калі б тыя 188 чалавек не галасавалі за Кампартыю, гэта азначала б, што яны б ніколі не дапусцілі да ўлады Лукашэнку. У гэтай даце сам Лукашэнка.

Пра тое, адкуль у 1990-я з’явіліся свабодныя людзі, калі яны гадаваліся ў СССР

«Было Радыё Свабода, па-руску, па-беларуску. Быў «Голас Амерыкі», было BBC. Існаваў самвыдат. Мы ведалі пра Салжаніцына, пра Васіля Быкава, цкаванне беларускіх пісьменнікаў.

Як толькі ўлада пачала «галоснасць», то ўсё запоўнілася, як вадою. Я ўпэўнены, што гэта паўторыцца.

Гэта натуральны і непазбежны працэс. Усё, што павышае ўзровень свабоды, дае табе сілу. Дазваляе расці, як дрэвам і траве.

Пра тое, калі займацца журналістыкай было складаней

«Мне проста адказаць, калі было лягчэй і прыемней. Гэта быў канец 80-х, пачатак 90-х. Перыяд «галоснасці».

Журналісты былі героямі дня. Гэта былі галоўныя людзі.

Другі перыяд — праца ў Афганістане (2005—2006). Афганістан спрабаваў пачаць новую будучыню, людзі хацелі ведаць і чуць навіны. Нас слухала 75% насельніцтва.

Гэта сусветны рэкорд амерыканскага замежнага вяшчання ўсіх часоў і народаў.

Трэці перыяд — пандэмія і 2020 год.

Гэта час вялікага зруху і зрушэння ўсяго грамадства. Залаты час для гэтага пакалення журналістаў. Журналістыка можа існаваць у свабоднай або аўтарытарнай краіне. У таталітарнай краіне журналістыкі не існуе. Там ёсць толькі халуйства.

Але халуйства — гэта не прафесія».

Пра тое, ці паўплывала праца Радыё Свабода на пратэсты ў 2020 годзе, як сцвярджае прапаганда

«У некаторыя размовы не варта ўступаць, і гэта адна з іх. На адным са стрымаў з Ланцуга салідарнасці ў Мінску адзін хлопец сказаў, што глядзеў стрым дома і яму стала сорамна, што ён ляжыць на канапе, таму прыйшоў. Але гэта не Радыё Свабода яго прывяло. Радыё дало яму інфармацыю. Прадставіла выбар. У гэтым і палягала роля незалежнай журналістыкі».

Пра тое, ці заб’е інтэрнэт журналістыку і заменіць яе на блогераў

«Цяпер сапраўды ўзнікла шмат блогераў, відэаблогераў, тыктокераў, якія робяць інтэрв’ю, расказваюць, што адбылося. Але калі глядзець на іх з пункту гледжання прафесіі, то гэта як прыйсці з вуліцы ў шпіталь і надзець халат. Праблема ў тым, што яны — не дактары.

І калі яны пачнуць цябе «лячыць», то наступствы будуць сур’ёзныя.

Інтэрнэт стварыў ілюзію, што людзі могуць разабрацца, дзе факты, а дзе інтэрпрэтацыя. Калі ў чалавека апендыцыт, ніхто ж не рэжа сабе жывот самастойна.

А вось рабіць аперацыі на сваёй галаве — многія робяць кожную секунду. Гэта ілюзія».

Каментары7

  • :/
    07.02.2025
    "У 1995 годзе над Беларуссю збілі паветраны шар з амерыканцамі."
    тады хацелася скрозь зямлю праваліцца праз сорам перад сусветнай грамадскасцю... хто мог уявіць, да якіх жахаў і міжнародных скандалаў з гэтай власцю мы дажывем...
  • Усё не так
    07.02.2025
    Ды не, не казаў ён такога. Ён сказаў, што гэтыя розныя рэчы. Блогер не тое самае, што журналіст. І пазваліў блогераў, якія таленавітыя.
  • Правдоруб
    07.02.2025
    Прислуживал коммунистам в " Заязде", а потом мигом про преступников и откат. Тут что то не сходится. Начни с самокритики, мол, я сам злодзей и служил преступному режиму. Теперь вот выслужил американскую пенсию. Так будет честно.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»13

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў64

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме4

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»13

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць