Вайна55

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну

У Бранскай вобласці абвясцілі ў вышук дэсантнікаў, якіх з турмы завербавалі на вайну з Украінай. Але да так званай СВА яны не даехалі, а ўцяклі. 

«2 лютага падчас транспарціроўкі ў зону правядзення СВА збеглі трое былых зняволеных — вайскоўцаў 104 дэсантна-штурмавога палка 76 дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ РФ», — паведамляе канал «Досье шпиона». 

Ён публікуе арыенціроўку на дэсантнікаў-зэкаў. 

Гэта Чугаеў Канстанцін Мікалаевіч, 1989 г.н., радавы, Міхайлаў Максім Сяргеевіч, 1989, малодшы сяржант, а таксама Нікіцін Леанід Аляксеевіч, 2005, радавы.

Падчас уцёкаў, паведамляе канал, яны адкрылі агонь па ваеннаслужачых палка, адзін з іх паранены.

Вышуковыя мерапрыемствы праводзяцца на тэрыторыі Бранскай і суседніх абласцей.

Населены пункт Сешча Бранскай вобласці, скуль збеглі зэкі, знаходзіцца за 50-70 км ад населеных пунктаў Беларусі. 

Каментары5

  • Ё
    06.02.2025
    Лепей быць зэкам, чым спецабасранцам, - падумалі мужыкі
  • даведка
    06.02.2025
    Эти отважные беглые идут освобождать Беларусь?
  • Жвір
    06.02.2025
    Упэўнены, што гэта ня першы выпадак уцёкаў з расейскіх вайсковых частак рэкрутаваных з турмаў асуджаных злачынцаў. Заўважце, дэсантна-штурмавое падразьдзяленьне... Гэта як раз тое гарматнае мяса...

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі11

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах14

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі11

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць