Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю
«Давайце будзем шчырымі, мы абодва ведаем, што гэтага не адбудзецца», кажа спецпрадстаўнік ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/kit_kellogg_ap250122-n3ar5-ffnjk.jpg.webp)
«Верагоднасць таго, што яны атрымаюць назад сваю ядзерную зброю, знаходзіцца дзесьці паміж малой і нулявой», — заявіў спецпрадстаўнік ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кіт Келаг у інтэрв'ю Fox News. — «Давайце будзем шчырымі, мы абодва ведаем, што гэтага не адбудзецца».
На пачатку тыдня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану зноў згадаў ядзерную зброю як гарантыю бяспекі Украіны.
«Вярніце нам ядзерную зброю, дайце нам ракетныя комплексы, партнёры дапамогуць нам фінансаваць мільённую армію, перамесціце свой кантынгент у тыя рэгіёны нашай краіны, дзе мы хочам стабільнасці, каб у людзей быў спакой», — сказаў Зяленскі.
Украіна адмовілася ад ядзернай зброі ў 1994 годзе ў межах Будапешцкага мемарандума. Дакумент, падпісаны Расіяй, Украінай, Вялікабрытаніяй і ЗША, прадугледжваў гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў абмен на адмову ад ядзернай зброі.
Каментары