Грамадства66

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства

Канстытуцыйны суд упершыню ў гісторыі Беларусі разглядзеў індывідуальную скаргу ад беларуса – і пагадзіўся з ёй. Пастанова аб гэтым апублікавана ў Банку судовых рашэнняў, заўважыла «Медыязона».

Беларус Гныцэвіч А.А. дабіўся ў Канстытуцыйным судзе перагляду Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

Сказана, што раней яго прыцягнулі да адказнасці па адміністратыўнай справе — мужчына трапіў у ДТЗ. Тады ён уцёк з месца аварыі і знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Мужчыну прызначылі штраф у 245 базавых велічынь і пазбавілі пасведчання кіроўцы на 7 год.

Але беларусу не спадабалася, што начальнік абласнога ДАІ не аб'яднаў тры яго правапарушэнні ў адзін адміністрацыйны працэс. Тады б, як ён палічыў, пакаранне магло б быць больш мяккім.

Спачатку яму адмовілі ў такой скарзе, сказаўшы, што, згодна з артыкулам 12.4 ПВКаАП, аб'яднанне правапарушэнняў у адзін працэс з'яўляецца правам, а не абавязкам.

Але ён не пагадзіўся і з гэтым, прайшоў праз усе этапы абскарджання і дайшоў да Канстытуцыйнага суда — там вырашылі, што ў беларускім ПВКаАП сапраўды ёсць прававая недасканаласць. Ён даказаў, што норма аб аб'яднанні правапарушэнняў не суадносіцца з нормамі аб накладанні пакарання пры некалькіх парушэннях.

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс адзначыла, што гэта першая ў гісторыі Беларусі індывідуальная скарга ў Канстытуцыйны суд.

Згодна з пастановай суда, парламент павінен прыбраць з заканадаўства недасканаласць, якую заўважыў беларус.

Каментары6

  • Арцём
    06.02.2025
    Кішэнны лукашэнкаўскі канстытуцыйны суд разглядзеў даволі нязначнае пытанне і зрабіў выгляд, нібыта пільна клапоціцца аб захаванні канстытуцыі. Між тым тый жа самы "суд" ператварыўся ў сінякуру для былых пракурораў і суддзяў і дзясяцігоддзямі не звяртае ўвагу на адкрыта неправавы характар шматлікіх рэпрэсіўных законаў, якія фактычна ўвялі цэнзуру, скасавалі свабоду слова, сходаў і аб'яднанняў, выбарчае права, зрабілі краіну агрэсаркай і прахадным дваром для расейскіх войскаў, паставілі яе на грань страты незалежнасці і скасавалі права на жыццё грамадзян - усё дзеля замацавання асабістай дыктатуры Лукашэнкі і немагчымасці яе змены легальным шляхам. Таму пасля зменаў бягучы склад "суддзяў" павінен быць цалкам зменены, а самі яны павінныя панесці адказнасць за саўдзел у знішчэнні канстытуцыйнага ладу.
  • беларус прыйшоў на шыбеніцу
    06.02.2025
    са сваёй вяроўкай
  • Андрусь
    06.02.2025
    Нахабна хлусіць тая Чупрыс. Колькасць індывідуальных скаргаў у так званы Канстытуцыйны суд за гісторыю незалежнай Беларусі вымяраецца дзясяткамі. І ад праваабаронцаў "Вясны", і ад журналістаў, і ад юрыстаў БАЖу. Але тыя скаргі тычыліся неадпаведнасці Канстытуцыі законаў аб масавых мерапрыемствах, аб СМІ, Выбарчага кодэкса, смяротнага пакарання, зусім нядаўна - завочных судоў. Але, паколькі там была "палітыка", а не ДАІшныя нестыкоўкі, то той суд заўжды адмаўляўся судзіць гэтыя індывідуальныя скаргі.

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі12

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў34

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах15

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі12

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць