Здарэнне адбылося сёння ў 9.52 на рэгуляваным чыгуначным пераездзе перагона Койданава — Негарэлае, паведамляе Белчыгунка.
Пры спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыі адбылося сутыкненне пасажырскага цягніка № 27 Масква — Брэст з мікрааўтобусам «Газэль».
Для прадухілення сутыкнення машыніст цягніка здзейсніў экстраннае тармажэнне. Пацярпелых няма. Прычыны сутыкнення высвятляюцца.
Затрымка цягніка складзе 40 хвілін.
Каментары