Вайна11

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage

Першыя французскія знішчальнікі Mirage 2000, якія Парыж абяцаў даць Кіеву ў рамках вайсковай дапамогі, прыбылі ва Украіну, паведаміў міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню.

Самалёт Mirage 2000-5. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Thanassis Stavrakis

«Украінскія пілоты, якія прайшлі шматмесячную падрыхтоўку ў Францыі, цяпер будуць дапамагаць абараняць неба над Украінай», —напісаў Лекарню ў сацсетцы Х.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, якая колькасць знішчальнікаў была перададзеная Кіеву.

Да гэтага крыніцы выдання La Tribune казалі, што ў першую партыю ўвойдуць тры борты, а ўсяго Францыя, якая мае 26 самалётаў такога тыпу, можа перадаць украінскай арміі шэсць знішчальнікаў.

Упершыню аб рашэнні даць Украіне самалёты Mirage 2000 у пачатку чэрвеня 2024 года заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. У канцы снежня мінулага года Лекарню паабяцаў, што перадача знішчальнікаў завершыцца на працягу першых трох месяцаў 2025 года.

Тады ён адзначыў, што самалёты аснасцяць новай тэхнікай, у прыватнасці сістэмамі агню паветра—зямля і сістэмай радыёэлектроннай барацьбы.

Ва Украіне дапускалі выкарыстанне французскіх самалётаў у якасці носьбітаў для дальнабойных ракет Storm Shadow, якімі ўкраінскае войска наносіць удары ўглыб расейскай тэрыторыі, нагадвае Moscow Times.

Каментары1

  • Жвір
    06.02.2025
    Заўважце, што гэта зброя наступу... Падаецца, што пад размовы аб перамовах па спыненьню баявых дзеяньняў, краіна павялічыла колькасьць свайго войска й назапашвае наступальную зброю... Падобна, што рыхтуецца маштабны контрнаступ. Сапраўды, Расея ніколі ня пойдзе на перамовы пры Пуціне, і значыць няма чаго чакаць пры моры надвор'я й спадзявацца на яго...

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах14

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць