Свет22

Беларуса затрымалі ў Іспаніі

Іспанская газета El Periodico са спасылкай на крыніцы ў паліцыі паведаміла пра затрыманне ў аўтаномнай супольнасці Каталонія пяці чалавек па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці. Паводле інфармацыі выдання, сярод затрыманых — двое грамадзян Расіі, а таксама грамадзяне Калумбіі, Беларусі і Іспаніі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: abc.es

Затрыманні праведзеныя ўвечары 6 лютага.

Затрыманыя абвінавачваюцца ў тэрарызме і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Паводле версіі следства, падазраваныя рабілі дзеянні, накіраваныя «супраць падтрымкі ўрадамі і асацыяцыямі Украіны».

Сцвярджаецца, што затрыманыя жылі ў Барселоне і з моманту пачатку вайны вялі работу ў краінах НАТА. Як адзначае газета, з затрыманых расіян адзін «валодае ведамі ў галіне камп'ютарнай інжынерыі, а другі — фатограф». Дзеяннямі групы кіравалі з Расіі.

У той жа час МЗС Беларусі заявіла, што ніякай інфармацыі пра затрыманага ў Іспаніі грамадзяніна Беларусі яно не мае:

«Афіцыйных паведамленняў аб затрыманні грамадзяніна Беларусі ў Іспаніі ў наша пасольства не паступала. Будзем правяраць гэтую інфармацыю. Пры неабходнасці дыпламаты гатовыя аказаць консульска-прававую дапамогу», — заявілі ў ведамстве. 

Каментары2

  • E_R
    07.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вопрос
    07.02.2025
    Не он ли давал интервью, как плохо в Барселоне?

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць