Грамадства11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек

У Партызанскім раёне Мінска, на самым усходзе сталіцы, запланавана будаўніцтва новага мікрараёна. У інвестыцыйнай праграме Мінска знайшліся даныя з планаваным аб'ёмам інвестыцый на будаўніцтва, піша Blizko.by.

Новы жылы раён Мінска Зялёны Бор павінен размясціцца адразу за тэрыторыяй жылой забудовы Калодзішчы-2, на самым-самым усходзе Мінска.

У праекце вызначаныя 2 этапы асваення: 1-ы этап — да 2030-га года, 2-і этап (перспектыва) — пасля 2030-га, паведамляюць Kolodischi Info.

На першым этапе плануецца будаўніцтва шматкватэрнай жылой забудовы на 952 тысячы квадратных метраў. Насельніцтва складзе 36,5 тысяч чалавек. Пры рэалізацыі другога этапу насельніцтва можа павялічыцца да запланаваных 105 тысяч чалавек (104 тысячы — у шматкватэрных дамах, 1 тысяча — у сядзібным фондзе).

Мяркуючы па лічбах, у гэтым годзе будаўніцтва мікрараёна яшчэ не пачнецца.

Сродкі запланаваныя на 5 асобных аб'ектаў, звязаных з будучым жылым раёнам, уключаючы пад'язную дарогу, інжынерныя сеткі і іншае. Але на 2025 год сумы па кожным з аб'ектаў прадугледжаны нязначныя і, хутчэй за ўсё, ўключаюць толькі праектныя работы.

А вось на 2026 і 2027 гады прадугледжаныя сумы больш значныя: гаворка ідзе пра дзясяткі мільёнаў рублёў. Таму актыўнае будаўніцтва жылога раёна пачнецца не раней за 2026 год.

Каментары1

  • Сергий
    07.02.2025
    Как сейчас прогорят те кто покупал там таунхаусы. Сначала получат стройку под боком а через пару лет очередной быдлятник на 100к понаехавших.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць