Вынік суда невядомы, піша «Віцебская вясна».
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 7 лютага асудзіў трэцякурсніка мясцовага «МІПСА» Андрэя Салодкіна за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» (частка 2 арт. 19.11 КаАП) і прапаганду нацысцкай сімволікі (частка 1 арт. 19.10 КаАП).
Што стала прычынай для суда, невядома.
Салодкін вучыўся на спецыяльнасці «Лагістыка».
Праваабаронцы дадаюць, што 6 лютага ў Віцебску прайшоў яшчэ адзін суд супраць студэнта Ёэля Юроўскага.
Каментары