Грамадства3131

Музыка Ігар Банцар ужо каля года бамжуе ў Варшаве ФОТЫ

Фатограф і бізнэс-кансультант Аляксандр Валодзін апублікаваў у фэйсбуку фотарэпартаж пра адзін дзень вакаліста гурта Mister X Ігара Банцара. Паводле яго, вядомы гродзенскі музыка ўжо каля года начуе ў выпадковых месцах: у машыне сябра, у начлежцы для бяздомных і г. д.

У варшаўскім начным прытулку для бяздомных, якая знаходзіцца на тэрыторыі збанкрутавалага завода бетонных вырабаў, людзей падымаюць у 5:55, потым іх кормяць сняданкам, а пасля яны павінны пакінуць памяшканне да вечара.

Ля ўваходу ў прытулак ёсць ячэйкі, дзе бяздомныя захоўваюць свае рэчы. У Ігара Банцара там ляжыць тая самая торба, праз якую эвакуявалі 150 чалавек з Міністэрства сям'і ў мінулую сераду. Асноўная частка рэчаў, якія Банцар прывёз з сабой у Польшчу, знаходзіцца ў падвале ў сябра.

Месцаў у трох варшаўскіх прытулках катастрафічна не хапае, таму бяздомныя, якія засталіся на ноч без даху над галавой, начуюць непадалёк на бетонных канструкцыях закінутага завода ці шукаюць альтэрнатыўнае месца для начлегу.

Падчас адной са спробаў прабрацца ў такое месца Ігар Банцар пашкодзіў сабе нагу і цяпер карыстаецца паслугамі паліклінікі для бяздомных. 

У яго, як і ва ўсіх бяздомных, няма рэгістрацыі па месцы жыхарства. У спробах вырашыць свае бюракратычныя і сацыяльныя праблемы ён ходзіць у розныя ўстановы: пакуль безвынікова, часцей за ўсё яго кудысьці адпраўляюць.

Музыка і былы палітвязень Ігар Банцар — адна з легендаў Гродна. У верасні 2020 года мужчына здзейсніў перформанс — станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай, за што атрымаў пазней паўтара года хіміі. Падчас зняволення Банцар трымаў працяглыя галадоўкі, 40 дзён прасядзеў у ШІЗА і прайшоў праз псіхіятрычную экспертызу ў Навінках.

Каментары31

  • ром
    22.07.2024
    какие апазицыянеры) - такие и лягэнды!
    личыте Яго сваей легендай и не прымешчайце гродненцау,,
  • Жудасць
    22.07.2024
    Вось вам і беларус беларусу беларус!
    Дзе тая Коўшык з ейным Беларускім домам? Дзе міністарка сацыяльнага развіцця Гарбунова са сваім лямантаваннем па палітзняволеных? Цяжка вам даць прытулак у якім шэлтары нашаму чалавеку, аказаць псіхалагічную дапамогу? Дзе Асацыяцыя Бізнэсу АББА? Цяжка ўладкаваць чалавека вам, праводзячы свае глабальныя тусоўкі-пустэчы за бясконцыя гранты?
    Паглядзіце нарэшце на людзей, а не толькі ў свае кішэні!
  • Раиса
    22.07.2024
    "Легенда" млина.. Может скинемся все и купим ему пентхаус в центре Варшавы?! У тебя двое детей! Тебе лет уже пятый десяток скоро,а ты бомжуешь в Польше! За голову возьмёшься,если там ещё остатки разума присутствуют??

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек3

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць