Здарэнні11

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў

У сеціве з’явілася інфармацыя пра інцыдэнт: у пятніцу школьніка забрала хуткая дапамога. Прычынай ягонага дрэннага самаадчування сталі снатворныя прэпараты.

Ілюстрацыйнае фота

Ва ўпраўленні па адукацыі Першамайскага раёна інфармацыю пацвердзілі і ўдакладнілі, што хлопчыка даставілі ў Мінскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу каля 11 гадзін пятніцы, пішуць Мінск-навіны.

— На ўроку матэматыкі педагог заўважыла, што вучань 8-га класа пачуваецца дрэнна: ён збялеў і вельмі хацеў спаць. Непаўналетняга адвялі ў медпункт і выклікалі хуткую дапамогу. Паводле папярэдніх даных, ён выпіў паўтары таблеткі снатворнага, якое ў школу прынёс іншы вучань, — распавялі ў раённым упраўленні па адукацыі.

Таксама паведамлялася, што школьнік нават упаў.

Цяпер самаадчуванне школьніка задавальняючае, але да 10 лютага ён застанецца пад наглядам медыкаў. Па гэтым факце вядзецца праверка, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў Першамайскага РУУС. У школу выклікалі бацькоў.

Мяркуецца, што снатворным быў прэпарат «запіклон» (прадаецца як «сонекс», «самнол»), гэта вельмі моцнае снатворнае, якое выпісваецца толькі з 18 гадоў.

Каментары1

  • Барадзед
    08.02.2025
    Не дали пьюполу почилить в школе.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог11

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага18

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк21

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек3

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог11

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць