У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых
Шэсць прыватных пансіянатаў атрымалі ў Беларусі ліцэнзіі на працу. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» распавяла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/dom_sastarelyh_vaigany_13-oll4v.jpg.webp)
Ілюстрацыйнае фота
З 1 кастрычніка 2024 года прыватныя дамы састарэлых павінны мець ліцэнзію на працу. Каб атрымаць такі дазвол, у пансіянаце трэба выконваць эпідэміялагічную і пажарную бяспеку і аказваць якасныя сацыяльныя паслугі.
У верасні 2024 года ў Беларусі сацпаслугі з пражываннем аказвалі 90 дзяржаўных сацыяльных пансіянатаў і 23 «прыватнікі».
Каментары