Свет

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць

Кіраўнік НАТА пацвердзіў дасягненне такой дамоўленасці.

Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos / AP

Будапешт не будзе блакаваць рашэнні НАТА па аказанні дапамогі Украіне, пры ўмове, што сама Венгрыя не будзе ўдзельнічаць у іх рэалізацыі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Будапешт Генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Столтэнберг пацвердзіў дасягненне такой дамоўленасці. У прыватнасці, Венгрыя не будзе фінансаваць пастаўкі зброі Украіне або накіроўваць сваіх вайскоўцаў для навучання ўкраінскіх вайскоўцаў. Таксама Орбан адзначыў, што Венгрыя не будзе ўдзельнічаць у якіх-небудзь місіях краін НАТА за межамі краін Паўночнаатлантычнага альянсу, у тым ліку і ва Украіне ў выпадку накіравання туды вайскоўцаў НАТА.

Столтэнберг наведаў Будапешт напярэдадні саміту НАТА ў Вашынгтоне, на якім, як чакаецца, краіны Саюза ўзгодняць выдзяленне 40 мільярдаў еўра на год у мэтах падтрымкі Украіны. Чакаецца, што на саміце таксама будзе ўзгодненая новая схема падтрымкі Кіева ў сферы паставак узбраення і навучання вайскоўцаў, што дазволіць пазбегнуць непрадказальнасці ў будучыні.

Будапешт паабяцаў не блакаваць гэтыя рашэнні — пры ўмове свайго няўдзелу. Па словах Столтэнберга, ён «прыняў гэтую пазіцыю». У той жа час ён адзначыў, што Орбан запэўніў яго втом, што Венгрыя застаецца лаяльным членам НАТА і будзе выконваць свае абавязацельствы перад саюзнікамі.

Пазіцыя ўладаў Венгрыі ў адносінах да вайны ва Украіне адрозніваецца ад пазіцыі пераважнай большасці краін ЕС і НАТА. Будапешт у прыватнасці заклікае да перамоваў аб міры без папярэдніх умоў, што непрымальна для Кіева. Венгрыя таксама адмаўляецца пастаўляць Украіне зброю і нярэдка крытыкуе ўлады краіны. Пры гэтым Будапешт як правіла не блакуе пастановы ЕЗ і NATO, часам дамагаючыся падчас перамоваў якіх-небудзь выключэнняў або выгод для сябе.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць