Свет77

Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў

Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент у Венгрыі набрала 44,6% галасоў. Лідар антыорбанаўскай партыі Петэр Мадзяр назваў вынікі выбараў «канцом эпохі» і «Ватэрлоа» для кіруючай партыі.

Партыя «Фідэс» набірала менш за 50% на выбарах толькі аднойчы — на выбарах у Еўрапарламент у 2004 годзе, праз усяго год пасля таго, як Венгрыя ўступіла ў ЕС. Тады партыя Віктара Орбана атрымала 47,4% галасоў, піша «Медуза». 

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан звяртаецца да СМІ пасля атрымання вынікаў выбараў у Еўрапейскі парламент у Будапешце, 10 чэрвеня 2024 г. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Сам Орбан назваў вынікі выбараў «перамогай».

Прэм'ер-міністр Венгрыі, які выступае за супрацоўніцтва з Расіяй, заявіў, што «ўрад будзе змагацца з падвоенай сілай, каб утрымаць краіну ад вайны». «Урад адправіць Брусэлю наступны сігнал: стоп міграцыі, стоп гендэрам, стоп вайне, стоп Сорасу, стоп Брусэлю», — цытуе яго венгерскае выданне Portfolio.

Партыя галоўнага канкурэнта Орбана, былога члена «Фідэс» Петэра Мадзяра «Павага і свабода» («Tisza») тым часам атрымала 30% галасоў.

Гэты вынік — значна вышэйшы за чаканы. Акрамя таго, «Tisza» паказала наймацнейшы вынік для апазіцыйнай партыі ў Венгрыі за апошнія 14 гадоў.

Адзначаецца, што амаль трэць усіх галасоў венграў партыя зарабіла ўсяго за некалькі месяцаў.

Вынікі выбараў у Еўрапарламент Петэр Мадзяр назваў «канцом эпохі» і «Ватэрлоа» для кіруючай партыі.

«Цяпер мы афіцыйна з'яўляемся найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй», — прыводзіць яго словы Portfolio.

Каментары7

  • Балванчык
    10.06.2024
    Бум, а што табе не спадабалася?
  • Acab
    10.06.2024
    Бум, я слушна разумею, што вы прычыталі артыкул, які напісалі інтэрнацыянал сацыялісты пра няўпэўненасьць перамогі нацыянал-сацыяліста Орбана і зразумелі адтуль, што ў Вугоршчыне перамога ў інтэрнацыяналсацыялістаў?
  • Peter
    10.06.2024
    A kolki nabrau Sholc, Tusk, Makron? Jany nabrali znaczna miensz. Tak shto nie treba manipulacyj.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць