Грамадства11

У Мінску заўважылі, што акно аднаго са шматпавярховікаў закладзена цэглай. Ці можна так рабіць?

У сеціве з'явілася фатаграфія сталічнага шматкватэрнага дома, у якім адно з вокнаў заклалі цэглай. Што гэта было і ці можна так рабіць, даведаліся «Мінск-Навіны».

У апісанні да здымку неардынарнага архітэктурнага рашэння быў пазначаны і адрас. У выніку дом № 36 на вул. Якубоўскага наведалі з праверкай работнікі ЖКГ Фрунзенскага раёна.

Высветлілася, што аконны праём замуравалі незаконна:

«Частка агульнай маёмасці самавольна перабудаваная ўладальнікамі пад кладоўкі, дзеля чаго і была зробленая цагляная кладка. Цяпер жыхарам выдадзеныя патрабаванні аб вызваленні месцаў агульнага карыстання і аб запаўненні аконнымі блокамі праёмаў», — расказалі ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

Усе аднаўленчыя работы ініцыятары перабудовы павінны будуць выканаць за свой кошт.

Каментары1

  • Кашмар
    08.02.2025
    Жыу у Менску у гэтым раёне. Гэта абшчага-маласямейка на 24 кватэры на паверсе, у горадзе наогул шмат дамоу па гэтаму праекту. Гэтае вакно - гэта пераход з адной секцыi у другую, там няма кватэры. Ну i жыхары прыстасоуваюць пад падсобнае памяшканне.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць