Колькасць занятых у беларускай эканоміцы зменшылася яшчэ на 13 тысяч
У маі ў беларускай эканоміцы занятых было 4,1507 млн чалавек, як паведаміў Белстат. У параўнанні з красавіком колькасць занятых скарацілася яшчэ на 13,1 тысячы чалавек.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/trudovaya_knizhka_1-hsrin.jpg.webp)
Раней у красавіку гэты паказчык упаў на 12,1 тысячы чалавек, у сакавіку, праўда, вырас на 3 тысячы чалавек, але да гэтага падаў на працягу чатырох месяцаў запар.
У параўнанні з маем 2022 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 62,1 тысячы чалавек, а ў параўнанні з маем 2021-га беларуская эканоміка не далічылася ўжо 121,1 тысячы занятых.
За тры гады з мая 2020 года колькасць занятых у беларускай эканоміцы зменшылася на 151,5 тысячы чалавек.
Каментары