Ціханоўская ўручыла ўзнагароды сваякам беларускіх ваяроў, што загінулі ва Украіне
9 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала выставу ў Сейме Літвы, прысвечаную памяці беларусаў, якія змагаліся і загінулі ва Украіне. Там яна ад імя Аб'яднанага пераходнага кабінета ўручыла сваякам загінулых медалі «Гонар і годнасць», паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/2023-06-10182639-m4ogh.jpg.webp)
Медалі атрымалі сваякі беларускіх герояў Міраслава Лазоўскага (Мыш), Васіля Парфянкова (Сябро), Івана Марчука (Брэст), Змітра Рубашэўскага (Ганс) і Паўла Суслава (Волат).
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/2023-06-10200324-kccxx.jpg.webp)
«За права народа вырашаць свой лёс змагаецца Украіна. І за гэтае права для Украіны і Беларусі змагаюцца беларусы, якія ваююць у складзе палка Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпуса і іншых падраздзяленняў украінскай арміі. Гэтыя мужныя людзі бароняць не толькі Украіну, не толькі Беларусь, яны бароняць гонар і годнасць нашай нацыі», — сказала Ціханоўская.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/2023-06-10200328-loor6.jpg.webp)
Каментары
Патрэбна каб усіх беларускіх ваяроў вызналі арміяй Беларусі, каб легалізаваць вызваленне
2) трэба каб зяленскі даў гарантыі ваярам, напрыклад, калі вас будзе Х у ЗСУ мы вам дапаможам вызваліць Беларусь
Во-первых Саша ему друг и надёжный партнёр.
Во-вторых я чувствую, что эта война закончится очередным договорняком и фактически Пирровой победой. Тем более что уже примерно половина Украины в прямом смысле слова лежит в руинах.