Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне
Прэзідэнт ЗША ў пятніцу заявіў, што яго адміністрацыя ўжо правяла вельмі сур'ёзныя дыскусіі з Расіяй наконт яе вайны ва Украіне, і што ён і Уладзімір Пуцін могуць неўзабаве прыняць «значныя» меры для спынення вайны, піша Assosiated Press.
«Мы будзем гаварыць і, я думаю, магчыма, зробім нешта, што будзе значным. Мы хочам пакласці канец гэтай вайне. Гэтая вайна не пачалася б, калі б я быў прэзідэнтам», — сказаў ён.
Трамп не сказаў, хто з ягонай адміністрацыі кантактаваў з расіянамі, але пераконваў, што абодва бакі «ўжо размаўляюць».
На пытанне, ці гаварыў ён ужо наўпрост з Пуціным, Трамп адказаў стрымана: «Я не хачу гэтага казаць».
Каментары