Мільярдэр Ілан Маск адрэагаваў на каментары ў сеціве, што нібыта ён зрабіў нацысцкае прывітанне падчас выступу на цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/2025-01-20223310-ryrnc.png.webp)
У сваёй прамове Маск дзякаваў выбаршчыкам Трампа, пасля чаго прыклаў руку да сэрца, а затым кінуў яе ўверх.
«Вось так адчуваецца перамога», — заявіў мільярдэр, адзначыўшы, што ў ЗША «будуць бяспечныя гарады, бяспечныя межы і разумныя выдаткі».
Такім жэстам раней у ЗША суправаджалі клятву вернасці ЗША. У 1942 годзе яго замянілі жэстам рукі на сэрца.
Leftists posting trimmed videos to mislead people.
Here is the full video pic.twitter.com/XBWvwe4omU
Пазней Маск, які ў адміністрацыі Трампа будзе адказваць за эфектыўнасць дзяржапарату, у сацсетцы Х напісаў, што яму вельмі надакучылі напады ў стылі «ўсе вы гітлеры». «Шчыра кажучы, прыдумайце лепшыя дачэпкі», — напісаў Маск.
Frankly, they need better dirty tricks.
The “everyone is Hitler” attack is sooo tired https://t.co/9fIqS5mWA0
Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА
Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША
Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны
Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя
«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа
Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў
Каментары
Цікава, што скажуць жыды ЗША, бо пакуль хіба не абураліся.
І ці будуць аналагічныя запісы пра камуністычны кулачок? Які здаецца Трамп таксама паказаў пару месяцаў таму.