Навука і тэхналогіі33

Кітай сцвярджае, што стварыў першыя ў свеце дроны з лазернай зброяй

«Здольны імгненна разразаць плоць і метал».

Ілюстрацыйная выява беспілотніка. Фота: belstu.by

Кітайскія навукоўцы распрацавалі новы тып зброі для кампактных дронаў — магутныя лазеры, здольныя растапляць металы і прапальваць чалавечую скуру за долі секунды.

Як піша выданне South China Morning Post, на невялікім FPV-дроне быў нядаўна паспяхова пратэставаны лазер магутнасцю 1 кілават з даўжынёй хвалі 1080 нанаметраў, які нябачны для чалавечага вока і пры гэтым можа расплавіць стальную пліту таўшчынёй 2,54 см усяго за 17 секунд.

«Магутнасць гэтай зброі настолькі вялікая, што нават імгненны кантакт з лазерам можа прывесцí да сур'ёзных апёкаў цела, знішчэння матэрыялаў і слепаты», — адзначаецца ў новым даследаванні кітайскіх навукоўцаў.

Хоць кілаватныя лазеры яшчэ занадта цяжкія для таго, каб усталёўваць іх непасрэдна на дроны, але каманда даследчыкаў з Кітая, па яе сцвярджэнні, знайшла выхад — лазерная ўстаноўка знаходзіцца на зямлі, а дрон абсталяваны адмысловай сістэмай гіравых стабілізатараў і тэлескапічных труб. Першы элемент збірае лазерны прамень з наземнай базы, а другі адбівае яго на праціўніка. Такая тэхналогія дазваляе хутка і эфектыўна накіроўваць баявы лазер.

Асноўная небяспека новай тактыкі выкарыстання лазернай зброі праз дроны, на думку кітайскіх навукоўцаў, складаецца ў тым, што такая зброя «амаль не пакідае шанец на выратаванне жыцця пацярпелага».

Схема працы лазернай зброі на FPV-дронах. Крыніца: SCMP

Каментары3

  • Жвір
    21.12.2024
    А навошта Кітай абвяшчае пра гэта й каго ўяўляе атрымальнікам інфармацыі ? Вось і пра зьнішчальнікі свае 7-га пакаленьня званіў на ўвесь сьвет... Падобна, што Кітай некага баіцца...
  • І смех і грэх
    22.12.2024
    Неўзабаве ў газетах кітайскіх камуністаў напішуць што кітайскія вучоныя стварылі машыну часу, планету Зямля і нашую Галактыку.
  • Сум
    22.12.2024
    Смеху варта.
    "усяго" 17 секунд.
    ворагу трэба пачакаць i не варушыцца.
    Хто трохі валодае аб чым гаворка, - магутнасць лазэра даўно не праблема.
    Нават у Беларусі ёсць такія распрацоўкі.
    Галоўная бяда як раз утрыманне экспазіцыі хоць долю секунды.
    І гэтае пытанне яшчэ ніхто добра не вырашыў.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць