Эканоміка11

Алексін перапісаў частку бізнэсу на нявестку

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсмен Аляксей Алексін цяпер у санкцыйных спісах. Абыходзіць абмежаванні яму дапамагаюць непублічныя сваякі, высветліла «Бюро».

Вясельная фотасесія Вікторыі Губанавай. Крыніца: Instagram-акаўнт вясельнага арганізатара

Яшчэ да ўвядзення абмежаванняў бізнэсмен пераразмеркаваў частку сваіх актываў паміж жонкай і двума сынамі, але ўжо ў чэрвені 2022 года Дзмітрый і Віталь Алексіны самі аказаліся пад санкцыйным ціскам ЕС.

Трэба было шукаць, на каго перапісаць актывы. Адным з такіх людзей стала жонка Дзмітрыя Вікторыя Губанава.

Дзмітрый Алексін і яго брат Віталь былі ўключаныя ў санкцыйны пакет ЕС 3 чэрвеня 2022 года. Праз 27 дзён, 30 чэрвеня, у беларускай кампаніі «Метраж» рэзка змяніўся бенефіцыяр. Дзмітрыя Алексіна, які быў саўладальнікам фірмы з 2007 года, на пасадзе змяніла яго жонка.

Кампанія «Метраж» спецыялізавалася на здачы нерухомай маёмасці. У красавіку 2024 года яна была ліквідаваная — яе далучылі да іншай фірмы Алексіных, якая Губанавай таксама дасталася ў «спадчыну» ад мужа — «Алекс Карго».

«Алекс Карго» займаецца імпартам і рэалізацыяй спецый, мясных вырабаў і нікацінавых паўчаў з краін СНД, Еўропы і Азіі. Акрамя таго, фірма валодае сеткай мясных рэстаранаў Hooper у Мінску.

Злева направа: Віталь Алексін, Вікторыя Губанава, Дзмітрый Алексін (снежань 2014 года). Крыніца: «УКантакце»

Змены адбыліся і з іншай кампаніяй.

У ліпені 2022-га, пасля траплення Віталя і Дзмітрыя ў блэк-ліст Еўрасаюза, кампанію «Велес-Міт» (яна займаецца мясам) перадалі ва ўласнасць свежастворанай юрыдычнай асобе — ТАА «Сандаа». Валодае «Сандаа» Андрэй Губанаў — бацька Вікторыі Губанавай, жонкі Дзмітрыя Алексіна.

«Сандаа», акрамя «ператрымкі» мяснога актыву Алексіна, паралельна займаецца імпартам пнеўматычных шын для аўтамабіляў з Францыі і Германіі.

Пасаду дырэктара ў фірме займае Раман Паўловіч. Дзякуючы «Кіберпартызанам» журналісты высветлілі, што ў 2020 годзе Паўловіч працаваў кіраўніком кампаніі і намеснікам начальніка аддзела па рэалізацыі ў «Велес-Міт».

Каментары1

  • даведка
    08.08.2024
    Надежда Зайцева, Владлена Зайцева, Александр Зайцев как-то связаны вместе?!

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку5

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы2

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць