Нядаўна вызвалены блогер Vadimati паведаміў пра анкалагічнае захворванне
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук у суботу 3 жніўня апублікаваў першыя фота і сторыс. У сторыс ён пакінуў геалакацыю адной з бальніц у Гродне. А 5 жніўня ён расказаў, што «ляжыць у анкалогіі», заўважыў Hrodna.life.
![Вадзім Ермашук пасля вызвалення. Фота: instagram.comermashukvadimati](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/vadim-ermashuk-posle-osvobozhdenija-foto-instagramcomermashukvadimati_result-800x674-a894u.webp.webp)
Вадзім Ермашук пасля вызвалення. Фота: instagram.comermashukvadimati
Блогер выклаў скрыншот перапіскі, у якой мужчына, які хварэе на рак, прасіў яго пра дапамогу ў выглядзе сторыс, пастоў або матэрыяльнай падтрымкі. У гэтай перапісцы Вадзім Ермашук расказаў, што і сам знаходзіцца ў «анкалогіі».
Верагодна, ён ляжыць у анкалагічным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі.
Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) правёў у калоніі тры гады. Яго асудзілі за нібыта здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370) і абразу Лукашэнкі (арт. 368). Вадзім выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года.
Каментары