Грамадства1515

Астапеня пра выбары 2025: Людзі хочуць хадзіць на выбарчыя ўчасткі, байкоты не любяць

«Магчымасці для кампаніі ёсць», — перакананы сацыёлаг.

Рыгор Астапеня Григорий Астапеня Grigory Astapenia
Рыгор Астапеня. Скрын відэа: chasiki_ / YouTube

У новым выпуску ютуб-канала «Гадзіннічак цікае» абмяркоўвалі будучыя прэзідэнцкія выбары. На думку сацыёлага Рыгора Астапені, байкот выбараў не ёсць добрай стратэгіяй для дэмакратычных сіл.

«Вы кажаце, што вы палітыкі з гэтай краіны. Там адбываецца прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Па сутнасці адзіная кампанія, якая хоць неяк палітызуе грамадства. Вы проста кажаце, што яе ігнаруеце. Чаму ў такім выпадку вы называеце сябе палітыкамі? У чым ваша палітычная дзейнасць? Вы не ўдзельнічаеце ў палітычным жыцці. (…) Ну што-небудзь зрабіце вакол кампаніі. Вы не можаце проста яе ігнараваць».

На погляд Астапені, нават пры закліку да байкоту выбарчыя ўчасткі пустымі не застануцца.

«Тое, што мы бачыў ва ўсіх апытаннях, — людзі, якія нават апазіцыйных поглядаў, хочуць хадзіць на выбарчыя ўчасткі. Масава ніхто не любіць байкоты. Пасля будуць прымушаць — значыць трэба будзе ісці. (…) Ну вось і ўсё: 50 працэнтаў сабралі, 30 дамалявалі. Плюс, гэта люты (дату выбараў афіцыйна пакуль не аб'явілі. — НН), і ні на якую дачу ты не паедзеш», — тлумачыць Астапеня.

Ён дадае, што не адвакатуе за нейкія канкрэтныя дзеянні.

«Але магчымасці для кампаніі ёсць. Тыя ж самыя тыктокі. Там усё абсалютна нармальна. Ютубы — усё нармальна. Сайты рабі колькі хочаш. Тут абмежаванняў для нейкіх кампаній я не бачу. Тое, што цябе не зарэгіструюць кандыдатам, — аб гэтым можна было здагадацца».

Каментары15

  • Сацыёляг-таролаг Футуроляг
    05.08.2024
    Базавая неадымная людзкая патрэба: біць, есьці, зьлягацца, лётаць па выбарах
  • Паранавука
    05.08.2024
    Сацыялёгія
  • мясцовы2
    05.08.2024
    Астабеня карысны ідыёт або маніпулятар, які карыстаючыся падменай паняццяў паўдзельнічаць у легітымізацыі забойцы на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.
    Браво!!

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк11

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк11

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць