Грамадства

«Дасталі, а яна залатая». Пакупніку «Еўраопта» дорага абышлася тушка курыцы

Жыхар Віцебска рабіў пакупкі з жонкай у «Еўраопце» і не звярнуў увагі на завышаную цану аднаго з тавараў. Промах заўважылі толькі на наступны дзень, калі вырашылі прыгатаваць курыцу. Ці проста ў такіх выпадках дабіцца праўды, разбіраўся сайт «Першы».

Як кажа мужчына, пакупак было шмат і пара не надала значэння вялікай суме ў чэку. Дома распакавалі прадукты, размясцілі іх і шчасліва забыліся да наступнага дня.

«Дасталі з маразілкі курыцу, а яна, аказваецца, залатая — цэлых 119 рублёў», — падзяліўся мужчына.

Пакупнік звярнуўся ў гіпермаркет з патрабаваннем вярнуць розніцу. Са слоў жыхара Віцебска, чэка ў іх ужо не было, але, нягледзячы на гэта, работнікі крамы без лішніх пытанняў вярнулі 107 рублёў.

Мужчына не мае прэтэнзій да «Еўраопта», хоць давялося выдаткаваць свой час на вяртанне грошай. Пры гэтым ён заклікае грамадзян не губляць пільнасць і правяраць чэкі пасля куплі.

Розніцу ў цане мужчыну вярнулі

Чалавечы фактар ці халатнасць?

Журналісты паказалі відэа кантралёру-касіру аднаго з брэсцкіх гіпермаркетаў «Еўраопт», каб даведацца, чаму ўзнікла такая сітуацыя і хто вінаваты.

«Калі разглядаць з пункту гледжання нашага рэгламенту, то вінаватыя ў гэтай сітуацыі і прадавец аддзела, і кантралёр-касір. Прадавец вінаваты, таму што няправільна ўзважыў курыцу і выставіў на вітрыну, а касір — што не праверыў пры разліку».

Таксама дзяўчына выказала здагадку, што розніца ў вазе адбылася не з-за злога намеру, а з-за чалавечага фактару.

«Вагавага тавару вельмі шмат, асабліва ў гіперах. Прадавец забівае цану, машынальна кладзе тавар на вагі і лепіць этыкетку, якая выйшла. Выкажу здагадку, што пры нейкім руху работнік націснуў 0 і атрымалася, што курыца важыць не 1,752, а 17,502. Альбо памыліўся пры затарванні. У любым выпадку мэты падмануць пакупніка ў прадаўца няма».

Са слоў кантралёра-касіра «Еўраопта», такія выпадкі не праходзяць бясследна для вінаватых. Грошы пакупніку вернуць, а вось у няўважлівых работнікаў могуць з'явіцца праблемы.

«Тут усё залежыць ад кіраўніка, але ведаю, што ў многіх крамах сеткі да гэтага ставяцца вельмі строга. Напрыклад, могуць запатрабаваць напісаць тлумачальную і пасля гэтага пазбавіць часткі прэміі».

Таксама работніца парэкамендавала пакупнікам правяраць чэкі, не адыходзячы ад касы або, па магчымасці, сачыць за таварам на электронным табло пры разліку. І, галоўнае, разумець, што ніхто не спрабуе іх падмануць. Бо такія сітуацыі могуць узнікнуць з-за простага чалавечага фактару.

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць