У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска
Звестак аб збіцці або яго падзенні не паступала. Сярод гасцей Славянскага базару ён пакуль таксама не заўважаны.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/ached230725-qm009.jpg.webp)
Гэтай ноччу Расія зноў атакавала Украіну дронамі-камікадзэ. Адзін з гэтых БПЛА, як мяркуецца, каля 3 гадзін ночы ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі праз беларуска-ўкраінскую мяжу ў Гомельскай вобласці, паведамляе Беларускі Гаюн.
Дрон «падарожнічаў» па краіне амаль тры гадзіны і, мяркуючы па ўсім, даляцеў ажно да Віцебска.
ВПС і войскі СПА РБ а 5-й раніцы зноў падымаліся па трывозе на перахоп. Верталёт Мі-24 і знішчальнік Су-30 паўтары гадзіны беспаспяхова патрулявалі паўднёвы ўсход Віцебскай вобласці.
Далейшы вынік прыгодаў шахеда ў РБ невядомы. Звестак аб збіцці або яго падзенні не паступала. Сярод гасцей Славянскага базару ён пакуль таксама не заўважаны. Авіяцыя вярнулася ў месца пастаяннай дыслакацыі.
Каментары
Лукашысты не будуць ведаць, дзе чый і не саб'юць. Або наадварот, саб'юць усё, што ляціць. То бок саб'юць і расейскі. Так прымусім лукашыстаў збіваць расейскія шахеды.
Як вам ідэя?