ГУБАЗіК выпадкова апублікаваў дакумент са спісам кантактаў нумара, што належыць вядомаму доктару
Дакумент быў адразу выдалены, але яго паспелі захаваць.
Сёння днём гродзенскія сілавікі ў сваім канале апублікавалі дакумент, які амаль адразу быў выдалены, аднак праваабаронцы паспелі захаваць яго, піша «Вясна».
Сяргей Зіматкін — загадчык кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі Гродзенскага медуніверсітэта. Ён аўтар 700 навуковых публікацый (200 з якіх былі апублікаваныя за мяжой), аўтар чатырох падручнікаў. У 2018 годзе лекар атрымаў медаль Францішка Скарыны.
Частка кантактаў з дакумента сілавікоў супадае з імёнамі калегаў Сяргея Міхайлавіча.
Ці быў затрыманы доктар, ці ён толькі ў «распрацоўцы» сілавікоў — невядома.
Каментары
Этим грозит опасность или они в разработке?
Если это врачи, то фамилия Кирпиченко в списке мне знакома. Может их или его нужно предупредить об опасности?