Кіеў прыняў да ведама прапанову прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана аб спыненні агню дзеля выхаду на мірныя перамовы з Расіяй, аднак не лічыць гэты план жыццяздольным, заявіў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Ігар Жоўква ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/ap24184438385717-fv95p.jpg.webp)
«Венгрыя — не першая краіна, якая гаворыць пра падобны варыянт. Прэзідэнт Украіны выслухаў свайго суразмоўцу, але ў адказ выклаў сваю пазіцыю, якая з'яўляецца выразнай, зразумелай і вядомай. Украіна сапраўды хоча міру, і ў нас ёсць для гэтага інструмент — мы правялі першы саміт міру і рыхтуемся да другога», — сказаў ён.
Жоўква адзначыў, што калі ў Крамлі перастануць гаварыць на мове ультыматумаў і пакажуць гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу, то Расію запросяць на наступны саміт міру. На ім Украіна прадставіць план урэгулявання, узгоднены з краінамі-партнёрамі.
Каментары