Свет1414

Некалькі забітых пры штурме захопнікаў былі ў кайданках. Што не так у афіцыйнай версіі з закладнікамі ў растоўскім СІЗА 

Усе зняволеныя, якія захапілі закладнікаў у растоўскім СІЗА-1, былі забітыя пры штурме, сцвярджае ФСВП. Пры гэтым на целах дваіх на апублікаваным відэа бачныя кайданкі. Аб нестыкоўках «МО» распавяла заснавальнік фонду «Русь сидящая» Вольга Раманава.

 Забітыя захопнікі ў растоўскім СІЗА. Скрын відэа 

Паводле слоў Раманавай, захоп закладнікаў адбыўся яшчэ ўначы. «Яны нейкім чынам адначасова вызваліліся з некалькіх камер. Сукамернікі не сталі падымаць трывогу. У іх была сувязь, былі мабільнікі», — кажа Раманава. 

У ноч на нядзелю ў СІЗА чамусьці знаходзіўся высокапастаўлены начальнік — падпалкоўнік, кіраўнік аператыўнага ўпраўлення абласнога ФСВП Аляксандр Богма. Ён стаў адным з закладнікаў. «Богма там нават не працуе, што ён рабіў у СІЗА ноччу ў выходныя?» — не разумее Раманава. «Незразумела, што ён рабіў у СІЗА ў нядзелю. Нагадаю, што ў выходныя зняволеных у суды і на следчыя дзеянні не вывозяць, да адваката і на спатканні таксама», — дадала праваабаронца Ева Меркачова ў тэлеграм-канале.

У СІЗА-1, падкрэслівае Раманава, утрымліваюцца ўкраінскія ваеннапалонныя. «Некаторых з іх таксама абвінавачваюць па тэрарыстычных артыкулах. Не здзіўлюся, калі да вечара ў бунце ідзілаўцаў знойдуць «украінскі след», як гэта было пасля тэракту ў «Крокусе». Не здзіўлюся, калі некаторых тых, хто выжыў пры штурме дабілі», — каментуе Раманава. 

ТАСС са спасылкай на органы паведаміў, што захоп закладнікаў рыхтаваўся не адзін месяц і мог каардынавацца звонку. 

За тыдзень да захопу абласное ФСВП апублікавала рэпартаж аб ахове СІЗА-1, назваўшы яе найлепшай у вобласці. 

Цяпер супрацоўнікі СІЗА самі трапяць пад следства. Па інфармацыі Mash, супрацоўнікі вонкавага персаналу растоўскага СІЗА маглі дапамагчы тэрарыстам у арганізацыі ўцёкаў. Такую версію, паводле Mash, цяпер разглядаюць праваахоўнікі. Сярод патэнцыйных памагатых у тым ліку работнікі сталовай, загадчык гаспадаркі, прыбіральшчыкі і гэтак далей. 

Крыніцы ў ФСВП таксама распавялі, што ізалятар у Растове перапоўнены. Пры ліміце ў 500 чалавек там сядзіць амаль 900 зняволеных.

Каментары14

  • Ппа
    16.06.2024
    Каго забiлi, той i тэрарыст. Вось вынiк расейскага фашызма.
  • Acabчык Маленькі
    16.06.2024
    Мордар у сваім рэпертуары
  • GreenPeace КПСС
    16.06.2024
    Не шкадуйма іх, яны пад выглядам камунальнікаў стралялі з арбалета алоўкамі валацужныя каты. Няма літасьці такім

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку5

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы2

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў37

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць