Беларускі камбайн для здабычы калійнай руды атрымаў імя лукашэнкаўскага шпіца
У Салігорску прэзентавалі першы беларускі камбайн для здабычы калійнай руды, які ў свой час даручыў стварыць Лукашэнка. Гэты камбайн атрымаў назву «Умка-550», паведамляе афіцыйны канал «Беларуськалія».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/2024-05-30173924-5isy2.jpg.webp)
На прэзентацыі «Умка» крышыў бетонную пліту, якая імітавала горную пароду.
Як паведамляецца, камбайн «Умка-550» мае тыя ж параметры, што і камбайн SL-300/550, які раней збіраўся «Беларуськаліем» сумесна з нямецкай кампаніяй. Але ўзровень ягонай лакалізацыі нібыта павялічыўся з 20 да 80 працэнтаў.
Умка — улюбёны шпіц Аляксандра Лукашэнкі, якога той паўсюль возіць з сабою. Так, нядаўна ён прысутнічаў на вайсковых вучэннях (глядзі відэа ніжэй) і нават на парадзе Перамогі ў Маскве.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/stock/3548-eu3pl.jpeg.webp)
Каментары