ГУБАЗіК мог «зашыць» вірус у «базы звестак падпісантаў незалежных медыя». Вось як абараніцца
Адкрываць файлы, якія апублікавалі сілавікі, на вашым камп'ютары можа быць небяспечна.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/1920-portrait-of-an-anthropomorphic-donkey-in-a-suit-of-a-businessman-as-office-worker-in-the-modern-office-generate-ai-oopjg.jpg.webp)
Мы праверылі базы звестак, апублікаваныя ГУБАЗіК, з дапамогай сервіса Virustotal, які правярае файлы на наяўнасць вірусаў праз 64 розныя антывірусныя сэрвісы. Выявілася, што адзін з іх лічыць, што ў файлах зашыты «траян» — то-бок, праграма, якая пры адкрыцці файла атрымлівае доступ да вашых звестак.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/screenshot2024-05-21at211836-glxrm.jpg.webp)
Мы настойліва раім не адкрываць іх на ўласных камп'ютарах, як і іншыя файлы з ненадзейных крыніц. Калі вы вельмі хочаце паглядзець спіс, то вы можаце сканвертаваць яго ў Google Disk. Для гэтага спачатку перайдзіце ў гугл-дыск.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/screenshot2024-05-21at212202-chlzv.jpg.webp)
Пасля націсніце «Стварыць -> Загрузіць файл». Абярыце файл, які вы хочаце загрузіць.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/screenshot2024-05-21at212233-86q1n.jpg.webp)
Пасля гэтага знайдзіце яго на дыску і націсніце на файл (з камп'ютара — двайным націсканнем мышы).
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/screenshot2024-05-21at212415-yf51e.jpg.webp)
Файл адкрыецца ва ўнутраных сэрвісах Google. Пры гэтым спецслужбы Беларусі не здолеюць загрузіць вірус на ваш камп'ютар.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/screenshot2024-05-21at212437-65j4j.jpg.webp)
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Бо калі карнікі (не "сілавікі", рэдакцыя, ну колькі можна) будуць праглядаць ваш тэлефон, кампутар, акаунт, яны могуць зацікавіцца, чаму вам быў цікавы гэты файл. Файлы адчыненыя ў гугл-дыск, застаюцца там назаўсёды, калі іх не выдаліць.