Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны — і паставіў сакратаром Рады бяспекі
Новым міністрам абароны Расіі стане Андрэй Белавусаў.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/-gsqpw-k8oa9.jpg.webp)
Сяргей Шайгу
Пра такую прапанову Уладзіміра Пуціна паведамляюць ТАСС і РІА Навіны.
Таксама расійскі кіраўнік прапанаваў перапрызначыць Бортнікава дырэктарам ФСБ, Нарышкіна кіраўніком Службы знешняй разведкі, а Золатава на пасаду кіраўніка Нацгвардыі. Сваю пасаду захавае і Сяргей Лаўроў.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/__23-09-2020-4gawy.jpg.webp)
У Савеце федэрацыі Расіі пацвердзілі, што Белавусаў прапанаваны на пасаду міністра абароны РФ.
64-гадовы Белавусаў апошнія чатыры гады працаваў першым віцэ-прэм’ерам Расіі. Да таго ён сем гадоў быў памочнікам Пуціна па пытаннях эканомікі.
Такім чынам расійскае ваеннае ведамства ўзначаліць не прадстаўнік сілавога блока, а эканаміст і дзяржаўнік.
Прызначэнне Белавусава міністрам абароны выглядае праявай незадаволенасці Пуціна праваламі расійскіх войскаў ва Украіне.
Каментары