ЗША ўвялі санкцыі супраць МЗКЦ за падтрымку ракетнай праграмы Пакістана
Паводле новай заявы Дзярждэпа ЗША, Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) сумесна з некалькімі кітайскімі кампаніямі дапамагаюць Пакістану вырабляць зброю масавага знішчэння.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/mzkt_9269-8jnvq.jpg.webp)
«Мінскі завод колавых цягачоў пастаўляў шасі для спецыяльных транспартных сродкаў для пакістанскай праграмы далёкіх балістычных ракет. Такія шасі выкарыстоўваюцца Нацыянальным комплексам развіцця пры Мінабароны Пакістана (NDC) у якасці дадатковага абсталявання для запуску балістычных ракет», — паведамляе Дзярждэпартамент ЗША.
Акрамя МЗКЦ, у амерыканскі санкцыйны спіс трапілі і тры кампаніі з Кітая: Xi’an Longde Technology Development Company Limited, Tianjin Creative Source International Trade Co Ltd і Granpect Company Limited.
Іх таксама абвінавачваюць у перадачы ракетных тэхналогій і рухавікоў Пакістану.
Нагадаем, што МЗКЦ з 2022 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША з-за вайны ва Украіне.
Каментары
Беларусь апярэдзіда вырабнікоў зброі Штатаў і гэтыя санкцыі як кажуць " ні сумленная " кануурэнцыя)))Аб чым я ??У гандлі зброяй сумленне ?? Дзе Штаты а дзе сумленне? У іх там " х..ряўчык" вырас))