Меркаванні2020

Вольга Лойка адказала Халезіну: «Гэта не працуе» — забівае. Думайце, што працуе, і спрабуйце паўтарыць

Былая палітзняволеная, журналістка Вольга Лойка адрэагавала на інтэрв'ю Мікалая Халезіна «Нашай Ніве».

Чытайце: Вялікая гутарка з Халезіным — як прапаноўвалі адлёт Лукашэнку, пра Саннікава і журналістыку 90-х, тэатр і грошы

«Вось на днях высветлілася, што я яшчэ няправільна спадзявалася. Спадар Халезін прайшоўся па ўсім «няправільным» Тутбаі, не забыўшыся згадаць асабіста.

«І таму я так абурыўся, напрыклад, інтэрв'ю Лойкі. Гэта дзіўная пазіцыя, дзе гаворыцца пра тое, што я сяджу ў турме і хтосьці павінен быў па мне весці эфектыўныя перамовы. «Вось калі б быў Зісер, ён бы вырашыў». Гэта не так працуе, ніхто б цяпер не дамовіўся. Адзінае, чаго ўдалося дамагчыся — гэта міждзяржаўныя перамовы. Абарона сваіх грамадзян — гэта абавязак краіны, таму Швейцарыя нават магла ўручыць даверчыя граматы, каб вызваліць сваю грамадзянку».

А яшчэ Тутбай — «пошта», і навінавая «квазі-стужка», «якая нібыта давала навіны, але не ўсе, таму што цэлы шэраг тэм быў закрыты».

Абясцэніць канкурэнта — нармальная практыка. Але Зісер памёр, а Золатава і Чэкіна атрымалі па 12 гадоў калоніі. Атрымалі — за сваю працу, сваю пазіцыю, свой маштаб уплыву. Праз Акрэсціна і СІЗА прайшлі 15 супрацоўнікаў кампаніі, праз допыты, пагрозы і страшныя намёкі — дзясяткі. Пасля ўсяго гэтага самы час паспяховаму тэатральнаму дзеячу размазаць Тутбай як «прадукт канфармізму». Хоць і «эканамічна правільна выбудаваны». І на тым дзякуй.

Засталося апраўдвацца за «няправільныя» надзеі. Якіх, дарэчы, за кратамі не тое каб у лішку. Спадзяюцца на сваіх прэзідэнтаў (уладальнікі іншых пашпартоў), на УСУ, на Бога, ды на адчайную упартасць блізкіх. Быў бы падчас майго сядзення жывы Юрый Анатольевіч [Зісер] — быць і яму побач з УСУ і Богам, ну даруйце.

Так, сапраўды вельмі дзіўная пазіцыя — спадзявацца, што для твайго выратавання нешта зробяць. Як зрабілі ў іншых паспяховых карпаратыўных кейсах, дзе беларусы і без замежных пашпартоў выйшлі на волю. Памятаеце, былі гісторыі PandaDoc, «Прэс-клуба», «21-га стагоддзя»? Усе сядзельцы — памятаюць. І спадзяюцца, што будуць і яшчэ.

І хочацца, каб надзея не памерла ў тых, хто сядзіць. Хай вераць у Дуду, Байдэна, Добкіна, Зяленскага, Ціханоўскую, правільна гэта ці не.

«Гэта не працуе» — забівае. Думайце, што працуе, спрабуйце паўтарыць», — напісала Вольга Лойка.

Каментары20

  • Влад
    18.04.2024
    Абое рябое! Что Лойко что Халезин!
  • Кольщик
    18.04.2024
    Интересная постановка вопроса - а почему сама не думает и спробует? Кто-то должен, а она только советы даёт.
  • Агулам згодны, але
    18.04.2024
    "Як зрабілі ў іншых паспяховых карпаратыўных кейсах, дзе беларусы і без замежных пашпартоў выйшлі на волю. Памятаеце, былі гісторыі PandaDoc, «Прэс-клуба», «21-га стагоддзя»? Усе сядзельцы — памятаюць. І спадзяюцца, што будуць і яшчэ"

    Не ведаю пра Прэс-клуб, але ў кейсах PandaDoc і 21-га стагоддзя за супрацоўнікаў была выкладзеная такая сумма, што Байсолу і не снілася. Пытанне да грамадскасці: ці гатовы мы плаціць за кожнага па 200-300 тысяч еўра, а то і мільён?

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку5

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы2

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў37

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць