Падставай для абвінавачання стаў значок з выявай нацыянальнага сцяга, які быў на вопратцы Багінскай. Тое, што спадарыня Ніна мела на каўнерыку маленькі значок, міліцыянты кваліфікавалі як «несанкцыянаваны пікет», піша Белсат.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/baginskaja240417-amur9.jpg.webp)
Суддзя Аляксандр Супічэнка ў сваёй пастанове напісаў, што «значок белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру» падлягае знішчэнню, і пакараў спадарыню Багінскую матэрыяльна, прызначыўшы штраф 2000 рублёў.
Суддзю не збянтэжыла, што памер штрафу ніякім чынам не адпавядае памеру пенсіі жанчыны, якая мае шэраг цяжкіх захворванняў.
Каментары