Маці Колі Лукашэнкі не атрымала высокай пасады ў Савеце Рэспублікі
Сёння сталі вядомы старшыні камісій у новапрызначаным Савеце Рэспублікі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/1-w0qp7.jpg.webp)
Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва і Ірына Абельская
Старшынёй Савета Рэспублікі засталася Наталля Качанава. Яе намеснікам адзінагалосна абралі Сяргея Хаменку, былога міністра юстыцыі.
Маці Колі Лукашэнкі і былую асабістую доктарку самога Лукашэнкі Ірыну Абельскую скіравалі ў Пастаянную камісію па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Узначаліў камісію Ігар Луцкі, былы міністр інфармацыі.
Каментары
З захворваннем і смерццю Пастаялкі ў 2007 бараніць Абельскую стала няма каму і на доўгія гады яна сыйшла ў цень. Імаверна, сучаснае прызначэнне Абельскай у "сенат" стала вынікам просьбаў Колі, але далей за гэта лукашэнка альбо ягоныя царадворцы кшталту качанавай ўсё яе роўна не пусцілі.