Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў
Паведамленні пра сілавікоў з аўтаматамі на ўваходах у гандлёвыя цэнтры з'явіліся ў сацсетках.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/33-kq3v6.jpg.webp)
Аўтаматчыкаў на ўваходах заўважылі ў ГЦ «Дана Мол» і «Грын».
Таксама ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі ў Мінскім метрапалітэне прыняты павышаныя меры бяспекі. З 21:00 22 сакавіка там узмацнілі дзяжурныя змены і рэзервовыя групы службы бяспекі, арганізавалі патруляванне і агляд электрацягнікоў.
Таксама сілавікі ўзмацнілі кантроль каля храмаў, на абʼектах транспарту падчас святкавання Вербнай нядзелі каталікамі.
— Пры неабходнасці ў месцах збору вялікай колькасці грамадзян запланавана арганізацыя прапускнога рэжыму з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, — паведамляе МУС.
Каментары