Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду паведаміла пра планы правесці ў кастрычніку рэферэндум адносна замацавання ў Канстытуцыі імкнення краіны да інтэграцыі ў Еўрасаюз.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/1096462__64403a278f27c-7q1ea.png.webp)
«Рэферэндум па пытанні далучэння Малдовы да ЕС гэтай восенню вызначыць нашу сучаснасць і будучыню на дзесяцігоддзі», — сказала Санду ў панядзелак на прэс-канферэнцыі.
Яна заклікала парламент пачаць падрыхтоўку да рэферэндуму і правесці неабходныя працэдуры. З ініцыятывай абвяшчэння плебісцыту павінны выступіць не менш за траціну дэпутатаў шляхам падачы запыту ў Канстытуцыйны суд.
Кіраўнік разведкі Малдовы заявіў пра планы Расіі перашкодзіць яе ўступленню ў ЕС
Беспілотнік знішчыў расійскі вайсковы верталёт у Прыднястроўі
Віцэ-прэм'ер Малдовы пра зварот Пуціна: Рызыкі, што ён абвесціць пра анексію Прыднястроўя або прызнае незалежнасць, няма
Ці можа Расія анексаваць Прыднястроўе?
Каментары