Грамадства

У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства Расіі. Яго судзілі

Мужчына прыехаў на таксі да генконсульства Расіі ў Гродне. Ён паклаў ля плота консульства фота памерлага ў ПК Аляксея Навальнага і дзве гваздзікі. Таксама ён зрабіў фота. У гэты час ля консульства дзяжурыла міліцыя. Мужчыну затрымалі і судзілі за пікетаванне. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў. Прозвішчы і дакладныя даты невядомыя, піша Hrodna.life. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Справу разглядалі ў судзе Ленінскага раёна 20 лютага паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Мужчына нібыта парушыў закон «Аб масавых мерапрыемствах», паколькі пікетаваў без дазволу Гродзенскага гарвыканкама.

Яму далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Мужчына прызнаў віну.

Дакладна невядома, усклаў кветкі беларус ці расіянін. Яго асабістыя звесткі, узрост і месца нараджэння ананімізаваныя. Вядома, што ў яго сярэдняя адукацыя, ён жанаты, не працуе, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся. Пражывае ў Расіі.

Інфармацыя пра смерць расійскага палітыка Аляксея Навальнага ў папраўчай калоніі «Полярный волк» з’явілася 16 лютага. Па афіцыйнай версіі, яму стала дрэнна пасля прагулкі. Толькі 24 лютага цела перадалі яго маці. 1 сакавіка плануецца правесці пахаванне палітыка.

@nashanivanews У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да 10 чалавек. Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ #адвокат #минсксейчас #минск #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #беларускітыкток #вминске ♬ Paris - Else

Каментары

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне1

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?13

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне1

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць