Грамадства88

Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў

«Я ведаю, што беларуская салідарнасць не ведае межаў. І разам мы зможам закрыць гэты збор і дапамагчы нашым байцам», — кажа дэмакратычны лідар Беларусі.

Фота: Полк Кастуся Каліноўскага

«На апошняй сустрэчы з Палком Каліноўскага мне распавялі, што група аэраразведкі палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова скончыла курсы кіравання FPV-дронамі. І зараз яны адкрылі збор на іх набыццё. На дадзены момант сабраная толькі палова сумы і без нашай з вамі дапамогі не абысціся.

Кожны наш данат, які ідзе на забеспячэнне байцоў экіпіроўкай, тэхнікай і асабліва дронамі, дапамагае ім захаваць жыцці. А добраахвотнікі, у сваю чаргу, робяць усё магчымае, каб і ва Украіне, і ў Беларусі як мага хутчэй наступіў мір — без дыктатураў, агрэсіі і гвалту.

Дарагія мае, калі для вас гэта бяспечна, падтрымайце гэты збор. Я ведаю, што беларуская салідарнасць не ведае межаў. І разам мы зможам закрыць гэты збор і дапамагчы нашым байцам», — кажа Святлана Ціханоўская.

Каментары8

  • Прывітанне
    28.02.2024
    Табе ж мільёны даюць заходнія спонсары. Дзе грошы, Света? Ты хоць адну школу беларускую у Польшчы адкрыла? Ты - фэйк, такі ж самы, як і той "фонд стрыжака", які па фэйсбуку дапамогу шукае.
  • Желтый карлик
    28.02.2024
    777, а вы уже скинулись в этот многомиллиардный фонд чтобы раздавать ценные указания по его расходованию? И сколько %% со своей зарплаты вы направили калиновцам?
  • Жора
    28.02.2024
    Дайце справаздачу па засвоеных за чатыры гады дэмакратычным рухам 400 (ці ўжо 500?) мільёнах еўра, спадарыня Ціханоўская. Гэта ж колькі можна было дронаў набыць? Колькі палітвязняў і іх сем'яў забяспечыць?

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах14

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць