Грамадства1111

Літоўскі палітык абурыўся, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. А яе там няма

Насамрэч Карач увайшла ў арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду наступнага склікання, куды запрашалі абсалютна ўсе беларускія арганізацыі.

Кіраўнік парламенцкага камітэта нацыянальнай бяспекі Лаўрынас Кашчунас абурыўся, што Вольга Карач увайшла ў склад Каардынацыйнай рады.

«Калі на Алімпе беларускай дэмакратычнай апазіцыі, — а менавіта такая мэта гэтай Рады, — з'яўляюцца такія людзі, якія звязаныя з расійскімі спецслужбамі, гэта значыць, што змагаюцца з Аляксандрам Лукашэнкам, а другой рукой працуюць на расійскія спецслужбы, то аблічча такой рады дзіўнае», — цытуе Кашчунаса Delfi.lt.

«Тут пачынаеш думаць, можа, гэта чыйсьці праект, чаму ад яе не адмяжоўваюцца? Ясна і канкрэтна дыстанцыявацца ад такіх дзеячаў, сказаць, што ім не месца ў такіх утварэннях. Гэта хацелася б пачуць ад лідараў дэмакратычнай апазіцыі», — дадаў Кашчунас.

Насамрэч у спісе сяброў Каардынацыйнай рады прозвішча Вольгі Карач няма. Аднак яна ўвайшла ў арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду наступнага склікання, куды маглі патрапіць усе беларускія арганізацыі.

Чытайце таксама:

У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак

Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

«Найбольшы ўклад у нагнятанне робяць людзі, якіх падазраюць у супрацоўніцтве са спецслужбамі. Напрыклад, Карач ці Цапкала»

Каментары11

  • Пытанне
    20.02.2024
    Спадар Кашчунас бачыць на Алімпе беларускай дэмакратычнай апазіцыі сярод звязаных з расійскімі спецслужбамі толькі адну асобу па прозвішчы Карач?
    Астатніх, якія рэальна звязаныя з ФСБ РФ яшчэ з савецкіх часоў, ён на Алімпе беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў Літве ва ўпор не заўважае?
  • Янка
    20.02.2024
    Спадар Кашчунас у чарговы раз дэманструе папулізм і некампетэнтнасць.

    Тое, што літоўскія улады аб'явілі спадарыню Карач пагрозай, мае юрыдычная наступствы выключна ў межах Літвы. Бо доказы сувязяў Карач не былі публічна прадстаўленыя, хай гэта і было зроблена ў адпаведнасці з літоўскімі законамі.

    Не здзіўлюся, што спадар Кашчунас паспрабуе выкарыстаць забойства расейскага пілота-перабежчыка Максіма Кузьмінава, каб у чарговы раз запатрабаваць узмацненне абмежаванняў на конт шэраговых беларусаў. Хай застраліць Кузьмінава маглі любыя кілеры-найміты кшталту сербскіх альбо албанскіх злачынных груповак, якія досыць вольна дзейнічаюць у Еўропе.

    Брат Безуглай.
  • пытаньне
    20.02.2024
    Пытанне , прывядзіце прыклад. Каго маеце на увазе?

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць