У Хельсінкі на вуліцах з'явіліся робаты, якія дапамогуць дастаўляць калядныя падарункі
Робат называецца HeRo (скарочана ад «Helsinki Robot»). Гэта — «дроід-курʼер», якога распрацавалі інжынеры з Фінляндыі і Францыі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/2023-12-13183043-3yh74.png.webp)
HeRo можа перавозіць пасылкі да 300 кг, разганяцца да 25 км/г і пераадольваць да 20 км на адным зарадзе акумулятара. Па сутнасці, гэта мабільны паштамат, які будзе дастаўляць пасылкі ў працоўныя дні з 10-й да 19-й гадзіны.
Абяцаюць, што HeRo прывязе пасылку цягам гадзіны пасля афармлення замовы ў інтэрнэт-краме. Пакуль што ён працуе ў тэставым рэжыме ў двух раёнах Хельсінкі.
Каментары