Свет33

Кэмеран назваў рэжым Лукашэнкі таталітарным

Вялікабрытанія выступае за працяг санкцыйнага ціску на Лукашэнку. Падчас выступу Дэвіда Кэмерана ў Палаце лордаў сябра Палаты лордаў Джордж Фулкс прапанаваў увесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму.

 Скрын відэа

Былы прэмʼер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, які ў сярэдзіне лістапада заняў пасаду кіраўніка МЗС краіны, учора выступіў у Палаце лордаў. Сярод пытанняў былі пра Беларусь. 

Сябра Палаты Джордж Фолкс спытаў у новага кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі, ці разглядае ўрад магчымасць узмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. 

Дэвід Кэмеран адказаў, што 182 фізічныя і юрыдычныя асобы ўжо падпалі пад санкцыі, і гэты спіс пастаянна пераглядаецца. 

Кэмеран назваў рэжым Лукашэнкі таталітарным і падзякаваў Фолксу за кампанію па гэтым пытанні, а таксама пагадзіўся з неабходнасцю працягу ціску на рэжым Лукашэнкі. 

«Я гляджу на гэта вельмі ўважліва, мы павінны разумець, што гэта таталітарны рэжым Еўропы. Яны выпадковым чынам канфіскуюць у людзей мабільныя тэлефоны, каб даведацца, з кім яны кантактавалі, за якімі сацыяльнымі сеткамі сочаць. Прафсаюзы распушчаны, а іх лідары пасаджаныя ў турму. Размахванне сцягам Украіны лічыцца парушэннем закона і можа прывесці да турэмнага зняволення, а 1500 чалавек зʼяўляюцца палітвязнямі. Такім чынам, мы абсалютна згодныя з пастаноўкай пытання, і мы будзем працягваць выкарыстоўваць санкцыі і іншыя інструменты, калі гэта неабходна», — сказаў Кэмеран. 

Кіраўнік НАУ Павел Латушка, які звярнуў увагу на абмеркаванне, падзякаваў ураду Злучанага Каралеўства ў асобе міністра замежных спраў і міжнароднага развіцця Дэвіда Кэмерана і парламенту Вялікабрытаніі ў асобе лорда Джорджа Фолкса за пазіцыю.

Латушка заклікаў міжнародную супольнасць паказаць ясную пазіцыю супраць парушэнняў правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама накіраваць ясны сігнал рэжыму, што такія ўчынкі не будуць пакінутыя без адказу.

Каментары3

  • Нацыяналізацыя
    07.12.2023
    Кошькі ўжо гаварылася як гарохам аб стол. Нам не сакцыі трэба якія беларусаў пакідаюць без будучыні - а замаражваньне, нацыяналізацыя і прыватызацыя ўсяго што патрапіць у нашу сферу ўплыва. Самі санкцыі толькі дапамагаюць гаварашчай галаве своечасова пазьбегнуць судовых рашэньняў на карысьць рэпрэсаваных і самае галоўнае, пакідаюць цэлыя галіны бізнэса падкантрольным АГЛ і РФіі карпарацыям (нікому не сакрэт што Беларусь гэта хаб для кантрабанды як у ЕС так і ў РФ, дзе мытная дэльта асядае ў "сямействе" лукашызма, з чаго ён потым і выплочвае ганарары такім як Азаронак
  • EMIL
    07.12.2023
    Лучше выписывайте поскорее ордер на арест и в Гаагский суд.. Потому что режим не просто тоталитарный, а ещё и кровавый, который уничтожает людей и нацию.
  • Максим Дизайнер
    07.12.2023
    Нацыяналізацыя

    Самый прикол, что многие этого не понимают, или не хотят понять. Только за один день литовцы накрыли контрабас одних только сигарет на 4 млн евро!Понятное, что в деле все, и наши, и не наши. Насчет российского бизнеса. Ни одной местной пиццерии, драничной, простых кафе. Одни российские, казахские, бургундские франшизы с третесортным хрючевом. Самая дешевая в мире китайская еда преподносится, как ресторанная. Нет никакой конкуренции со стороны местных. Это парадокс какой-то. Беларусам не нужна Беларусь. Все мечты про заграницу. А здесь дети продолжают жрать резиновые бургеры, и есть ужасную российскую, американскую пиццу. А не родную рульку за те же бабки.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць