Уладальнік гаспадаркі з вёскі Людвінава Драгічынскага раёна Уладзімір Казека зноў быў затрыманы 28 кастрычніка. Дома ў яго адбыўся ператрус, таксама вынялі аргтэхніку.
Пасля праверкі тэлефона яго затрымалі па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі) за старыя падпіскі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_12/kazeka_m231202-9oiye.jpg.webp)
30 кастрычніка ў судзе Іванаўскага раёна яго арыштавалі на 15 сутак. Справу разглядаў суддзя Мікалай Стасевіч. З моманту затрымання Уладзіміра ўтрымліваюць у ІЧУ Іванаўскага раёна, піша «Вясна».
Уладзіміра раней затрымлівалі 9 мая 2023 года на памежным пераходзе Тэрэспаль—Брэст, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Тады яго тройчы запар судзілі па ч.2 арт. 19.11 КаАП. У чэрвені ён выйшаў на волю пасля 43 сутак арышту. Пасля трэцяга суда Уладзімір абвясціў галадоўку і трымаў яе, пакуль не выйшаў на волю.
Адрас для падтрымкі: ІЧУ АУС Іванаўскага раёна. Іванава, вул. Леніна, 17.
Каментары