«У Дзень годнасці і свабоды прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і першая лэдзі Алена Зяленская і прэзідэнтка Малдовы Мая Санду ўшанавалі памяць актывістаў, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасці 2013-2014 года», паведаміў Офіс прэзідэнта.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/zel231121-ezbp2.jpg.webp)
21 лістапада 2013 года ўкраінцы выйшлі ў цэнтр Кіева пратэставаць супраць адмовы тагачаснага прэзідэнта Януковіча падпісваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. У выніку гэта вылілася ў шырокія пратэсты, якія цягнуліся тры месяцы, і скончыліся 21 лютага 2014 года ўцёкамі Януковіча, а таксама анексаваннем Крыма і Данбаса.
Каментары