Сёння прэзідэнтка Малдовы Мая Санду сустракалася з кіраўніком Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам у Кішынёве. Пасля сустрэчы палітыкі шпацыравалі ў двары будынка Адміністрацыі прэзідэнта разам з сабакам Санду. На відэа трапіў момант, як гадаванец нечакана ўкусіў аўстрыйскага палітыка, калі той пацягнуўся яго пагладзіць.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/2023-11-16214126-9afzj.png.webp)
Пазней на руцэ аўстрыйскага лідара заўважылі пластыр.
Сабаку па мянушцы Кодруц Мая Санду забрала да сябе з прытулку, куды той трапіў пасля таго, як яго збіла аўто. У выніку аварыі сабака застаўся без лапы.
Каментары