Папулярная блогерка правяла 15 сутак на Акрэсціна.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/hanna_bond-ykufz.png.webp)
Ганна Бонд. Фота: інстаграм блогеркі
Ганну Бонд затрымалі ў пятніцу 13 кастрычніка ў публічным месцы. Яе збіраліся судзіць за «непадпарадкаванне міліцыі», паведамляла «Люстэрка». Пазней «Вясна» пісала, што блогерку адпусцілі, але, як высветлілася, яны заставалася ў ізалятары — ёй далі 15 сутак. Сёння Бонд выйшла на волю.
Ганна Бонд — папулярная лайфстайл-блогерка. У інстаграме за ёй сочаць больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Звычайна яна дзеліцца допісамі пра сваёй жыццё, публікуе гарачыя фоты і часам рэкламуе брэнды.
Каментары