КНДР, верагодна, наладзіла маршрут паставак боепрыпасаў у Расію. Такую выснову зрабілі эксперты брытанскага Каралеўскага інстытута абаронных даследаванняў (RUSI) на аснове спадарожнікавых здымкаў, зробленых у апошнія месяцы над базай Ціхаакіянскага флоту РФ у Фокіне ў Прыморскім краі і паўночнакарэйскім портам Расон, піша «Медуза».
У прыватнасці, RUSI устанавіў, што ў жніўні і верасні паміж Фокінам і Расонам пачалі курсіраваць два расійскія караблі — сухагрузы «Ангара» і «Марыя». За гэты час, як сцвярджаецца, яны перавезлі сотні кантэйнераў, хаваючы ўласную геалакацыю.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/1-e1tsq.jpg.webp)
Канчатковым пунктам, мяркуюць аналітыкі, мог стаць склад боепрыпасаў у Ціхарэцку Краснадарскага края, які размешчаны ўсяго за 200 кіламетраў ад расійска-ўкраінскай мяжы. Такую выснову эксперты зрабілі, вывучыўшы здымкі ад 28 верасня, на якіх кантэйнеры ў Краснадарскім краі ідэнтычныя тым, што раней бачылі ў КНДР і ў Прыморскім краі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/2-5tj3h.jpg.webp)
Вызначыць, што менавіта знаходзіцца ў кантэйнерах, па адных спадарожнікавых здымках немагчыма, адзначаюць у RUSI. Аднак у пятніцу прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі таксама паказаў спадарожнікавыя здымкі і заявіў, што ЗША валодае данымі аб пастаўках узбраення Паўночнай Карэі ў Расію.
У верасні пастаўкі вайсковай тэхнікі называлі галоўнай тэмай перамоваў Кім Чэн Ына падчас ягонага візіту ў Расію.
Каментары
Какие же вы твари...