Літаратура11

«Па што ідзеш, воўча?» Святланы Курс пераклалі на чэшскую мову

Раман «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец (Святланы Курс), лаўрэат Прэміі Ежы Гедройця-2021, выходзіць у чэшскім выдавецтве Паўла Мерварта (Nakladatelství Pavel Mervart). Пераклаў яго беларускі паэт і літаратар Макс Шчур, які даўно жыве ў Празе, паведамляе выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм».

Ужо сёння «Па што ідзеш, воўча?» можна знайсці на сайце выдавецтва ў раздзеле «Навінкі».

 «Апошні раман Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» прапануе свежы сучасны погляд на класічныя тэмы беларускай літаратуры, такія як вайна, калектывізацыя, сталінскія рэпрэсіі, лёс беларускага народа ў ХХ стагоддзі — усё гэта разглядаецца аўтарам вачыма яе гераінь, — адзначаецца ў анатацыі да выдання.

Галоўны апавядальнік — народная лекарка, якая на працягу ўсяго жыцця запісвае ў асабістым дзённіку падзеі ў роднай вёсцы і ваколіцах. Яе ўнучка, жанчына сярэдняга веку з праблемамі з алкаголем, вяртаецца з-за мяжы на пахаванне бабулі і знаходзіць дзённік, з якога яна даведаецца шмат падрабязнасцяў пра жыццё сваёй сям’і за апошнія сто гадоў.

Раман напісаны несумненнай народнай мовай, якую Вежнавец, дыпламаваная філалагіня з беларускай вёскі, ведае блізка і якой бліскуча валодае. Аўтарка спалучае найлепшае з беларускай літаратуры — жорсткую аўтэнтычнасць Святланы Алексіевіч і філасофскую глыбіню Васіля Быкава — з чорным гумарам і магічным рэалізмам у стылі Габрыэля Гарсія Маркеса. Раман належыць да найлепшых у сучаснай беларускай прозе і невыпадкова трапіў у шорт-ліст самай прэстыжнай беларускай літаратурнай прэміі Ежы Гедройця».

У 2022 годзе гэты твор таксама выйшаў у аўстрыйскім выдавецтве Paul Zsolnay на нямецкай мове.

Чытайце таксама: 

Кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» трапіла ў шорт-ліст міжнароднай прэміі

Якія кнігі слухаюць беларусы? Самае папулярнае з Audiobooks.by

«Was suchst du, Wolf?» Раман Евы Вежнавец захоплена прэзентавалі на Лейпцыгскім кніжным кірмашы

Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец. Новае ВІДЭА на ютуб-канале Андрэя Хадановіча

Каментары1

  • 12345
    11.09.2023
    «Па што ідзеш, воўча?» - Настольная книга для каждой семьи!

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага18

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк23

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць