Грамадства33

Бізнэсоўца Зінгмана заўважылі на перамовах Лукашэнкі і Мбасога ФОТАФАКТ

Скандальна вядомы бізнэсовец Аляксандр Зінгман прысутнічаў на перамовах Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгам Нгема Мбасогам у вузкім і пашыраным складах, заўважыў Reform.by.

Фота: president.gov.by

Спачатку ён трапіў у кадр падчас сустрэчы каля каміна, дзе прысутнічалі віцэ-прэм'ер Леанід Заяц і кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік.

Затым ён прысутнічаў на пашыраных перамовах і сядзеў побач са старшынёй Дзяржкамваенпрама Дзмітрыем Пантусам.

Зінгману належыць кампанія AF TRADE DMCC, якая прадае беларускую тэхніку ў Афрыцы. Бізнэсовец рэгулярна трапляе ў скандалы, звязаныя з непразрыстымі ўгодамі з урадамі афрыканскіх краін. Яго называюць чалавекам, блізкім да Віктара Шэймана.

Таксама Зінгман сустракаў прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі ў аэрапорце.

Фота: гвінейскія СМІ

Каментары3

  • даведка
    07.09.2023
    Александр Зингман неофициальный помощник президента — инспектор по Африке?
  • бабруйчанін
    07.09.2023
    )) Пачну камментаваць прыводзіць прозвішчы іньшыя прыклады ...прышьюць адразу антісімітізьмь)))
    А 100 год таму сярод камісарчыкау чк- нквд стваральнікау кіраунікоу " бурєвестнікау" " паєтау пісьменнікау чырвонага тэррора...пявуноу ільюзіаністау)))
  • аа
    08.09.2023
    даведка, потом станет Пригожином 2.0)) 

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць